АгроСборник.Ру

Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

САРОКА В.І.

Навуковы кіраўнік – ТАРАНДА М.І.- кандыдат біял. навук, дацэнт

УА “Гродзенскі дзяржаўны аграрны універсітэт”, Гродна, Рэспубліка Беларусь

 

Уступ. Атрыманне высокага ўраджаю сельскагаспадарчых культур залежыць ад шмат якіх тэхналагічных элементаў і ў першую чаргу ад сістэмы угнаенняў, якая ўстанаўлівае дозы з улікам комплексу ўласцівасцей глебы, біялагічных асаблівасцей культуры і яе папярэднікаў, зыходзячы з атрымання не максімальнай, а рацыянальнай, экалагічна і эканамічна абгрунтаванай ураджайнасці, якая звычайна знаходзіцца на ўзроўні 90-95% ад максімальна магчымай.

Зараз, калі ўстанаўліваецца антрапагенная нагрузка на аграсістэмы, усё большае значэнне набываюць прыёмы біялагізацыі земляробства. Узрастае цікавасць да альтэрнатыўных сістэм, калі выкарыстоўваюцца толькі гной і іншыя арганічныя ўгнаенні. Галоўны аргумент тут – магчымасць атрымаць экалагічна чыстую прадукцыю і захаваць ад забруджання навакольнае асяроддзе [1,2,3].

Мэтай дадзенай працы з’яўлялася вывучэнне ўплыву сістэм ўгнаенняў як на ўраджайнасць культур, так і на біялагічную актыўнасць глебы прапашнога звяна севазвароту.

Матэрыялы і методыка даследаванняў. Даследаванні праводзіліся на працягу 2006-2008 гадоў на вопытным полі ГДАУ у звяне севазвароту з наступным чаргаваннем культур: бульба > ячмень. Вывучаліся пяць сістэм угнаенняў: 1. Без угнаенняў (кантроль); 2. Мінеральная (N188P85K232 + N126P85K139); 3. Арганічная (85 т/га гною); 4. Аргана-мінеральная (60 т/га гною + N60P40K70 + N75P52K68); 5. Аргана-мінеральная з экалагічнай накіраванасцю (40 т/га гною + сідэральная культура + N60P40K70 + N50P52K68 + асацыятыўныя ўгнаенні).

Глеба вопытнай дзялянкі дзярнова-падзолістая рыхласупясчаная, якая падсцілаецца з глыбіні 0.5 м марэнным суглінкам, мае высокі ўзровень акультуранасці (рН (КСI) – 6,07, утрымлівае гумуса – 1,97%, P2O5 – 275 мг і К2О – 175 мг на 1 кг глебы. Памер адной дзялянкі 96 м2, паўтор чатырохкратны. Арганічныя ўгнаенні ўносілі вясной пад ворыва, мінеральныя – у перадпасяўную апрацоўку. Выкарыстоўвалі гатункі: бульбы – Скарб, ячменю – Атаман. Бульба ў севазвароце ішла пасля аўсу, пасля ўборкі якога пустазелле апрацоўвалі гербіцыдам раундап (4 л/га). Далейшы дагляд за пасадкамі праводзілі як і належыць па тэхналогіі. Пад ячмень, які ішоў пасля бульбы, восенню праводзілі культывацыю і неглыбокае ворыва на 18 см. Мінеральныя ўгнаенні вясной запраўлялі ў глебу пры культывацыі на глыбіню 8-10 см.

Узоры глебы для правядзення мікрабіялагічных даследаванняў адбіралі з дапамогай бура з глыбіні 0-20 см двойчы: першы раз у чэрвені-ліпені, другі – у ліпені жніўні. У лабараторыі з сярэдніх узораў з кожнай дзялянкі рыхтаваліся разбаўленні ад 1:10 да 1:10000, з якіх тут жа рабіліся высевы па 0,05 мл на пажыўныя асяроддзі Сабура (1:100), КАА (1:1000) і МПА (1:10000) для ўліку адпаведна грыбной, актынаміцэтнай і бактэрыяльнай мікрафлоры.

Вынікі даследавання і іх абмеркаванне. Бактэрыяльную мікрафлору ўлічвалі праз двое сутак, актынаміцэты і грыбы – праз тыдзень, калі яны ўтваралі добра бачны міцэлій. Сярэднія дадзеныя па колькаснаму складу трох марфалагічна адрозных груп мікраарганізмаў прадстаўлены ў табл.1.

Табліца 1. Уплыў сістэм угнаенняў на склад мікрафлоры глебы

Сістэма ўгнаенняў

Бульба

(сярэдняе, 2006-2007 г.г.)

Ячмень

(сярэдняе, 2007-2008 г.г.)

Бактэрыі, млн./ 1 г

Актынаміцэты х 105

Плесневыя грыбы, тыс./1 г

Бактэрыі, млн./ 1 г

Актынаміцэты х 105

Плесневыя грыбы, тыс./1 г

1. Без угнаенняў, кантроль

2,8

1,5

23

2,5

2,4

24

2. Мінеральная

3,3

2,7

33

6,3

4,7

33

3. Арганічная

4,2

1,8

37

5,6

4,9

32

4. Арганамінеральная

4,5

3,0

48

5,3

4,8

35

5.Арганамінеральная з экалагічнай накіраванасцю

4,4

3,4

46

4,2

4,0

34

 

Як бачна з табліцы, колькасць прадстаўнікоў усіх груп мікраарганізмаў мінімальная ў кантрольным варыянце, дзе на працягу ўсяго севазвароту не ўносілі ніякіх угнаенняў. Максімальным было развіццё бактэрый у глебе пад бульбай пры адначасовым выкарыстанні мінеральных і арганічных угнаенняў (варыянт 4). Сярэднія паказчыкі колькасці бактэрый у глебе пад ячменем амаль на ўсіх варыянтах значна перавышаюць адпаведныя лічбы пад бульбай. Але максімальнае іх развіццё адзначана на фоне мінеральнай сістэмы ўгнаенняў. Узрастае пад ячменем у параўнанні з бульбай і колькасць актынаміцэтаў, і на ўсіх варыянтах яна перавышае кантрольны амаль у два разы. Любая з даследаваных сістэм угнаенняў станоўча ўплывала і на развіццё ў глебе плесневых грыбоў, колькасныя паказчыкі якіх на парадак-два саступаюць актынаміцэтам і бактэрыям, але па важкасці біямасы, як вядома, і іх ролі ў гумусаўтваральных працэсах, плесневыя грыбы выходзяць на першае месца ў глебе. Найбольш спрыяльнымі варыянтамі для іх развіцця аказаліся аргана-мінеральная сістэма і такая ж з экалагічнай накіраванасцю.

Заключэнне. Кожная з даследаваных сістэм угнаенняў на дзярнова-падзолістых рыхла супясчаных глебах значна актывізавала развіццё бактэрый, актынаміцэтаў і плесневых грыбоў. Іх колькасныя змены па варыянтах угнаенняў не мелі вялікіх адхіленняў паміж сабой і нагадвалі змяненні, якія адзначаны для ураджайнасці бульбы і ячменю. Бульба ў сярэднім за два гады дала максімальны ураджай на фоне арганамінеральнай сістэмы ўгнаенняў, які перавысіў збор яе з кантрольнага варыянта на 122 ц/га. Мінеральная, арганамінеральная і арганамінеральная з выкарыстаннем сідэральных культур сістэмы ўгнаенняў давалі прыбытак ураджаю ячменю адпаведна на 21, 20,6 і 20,4 ц/га.

 

ЛІТАРАТУРА

  1. Дериглазова, Г.М. Урожайность и качество зерна ячменя в зависимости от типа севооборота и внесения удобрений / Г.М.Дериглазова // Достижения науки и техники АПК. – 205. – № 10. –С.38.
  2. Кириллова, Г.Б. Влияние расчетных доз удобрений на урожайность и качество картофеля / Г.Б.Кириллова // Агрохимия. – 2005. - № 12. – С.31-35.

3. Сахибгареев, А.А. Влияние удобрений на качество зерна ячменя / А.А.Сахибгареев, Г.Н.Гарипов, Д.Х.Фазыльянов // Земледелие. – 2008. –№ 5. – С.35-36.

Добавить комментарий


Защитный код
Обновить

Поделиться!

Понравилась статья? Расскажите о ней знакомым или оставьте комментарий!

Написать в Facebook Поделиться ВКонтакте В Google Buzz Записать себе в LiveJournal Показать В Моем Мире В дневник на LI.RU Поделиться ссылкой в Моем Круге

Авторизация

</>
</>
</>
</>